103,7 FM
Хутка ў Вечарах над Сенай - "Notre Dame de Paris" i саундтрэк да кiнастужкi "8 жанчын" Франсуа Азона

ГаЛоЎнАя
ВеЧаРы НаД СеНаЙ
ФiШкI
ФоТа
РаЗгРоМ
ДоШкА

Сусветная музыка ведае колькі найвыдатных аўтарскі дуэтаў. Вядома ж, гэта знакамітае супрацоўніцтва Джона Леннана і Пола Маккартні, а таксама Элтана Джона і Берні Топіна. Між іншым, апошні дуэт быў прызнаны зусім нядаўна найвялікшым з аўтарскіх дуэтаў свету. У гісторыі сучаснай французскай пап-сцэны есць таксама адзін легендарны аўтарскі дуэт - гэта супрацоўніцтва Барыса Віяна і Анры Сальвадора, але з прычыны заўчаснай смерці Віяна пленная праца працягвалася не так доўга. Затое сваім доўгажыхарствам вызначаецца пара Ален Сушон і Лоран Вулзі. Разам яны пішуць песні адзін для аднаго вось ужо амаль 30 гадоў. Добры вечар, з вамі на хвалях "Вечароў над Сенай" як заўседы Аляксей Жукаў.

Alain Souchon "Foule sentimentale"

suochon Першая палова дуэта, Ален Сушон нарадзіўся ў 1944 годзе у Марокка. Але хуткім часам яго бацькі пераехалі ў Парыж, дзе асабліва шчаслівым дзяцінства Алена назваць было нельга. Ён рос сціплым, замкнёным хлопчыкам. Заўчасная смерць бацькі прымусіла сям'ю шукаць прырабак. Маці пачала пісаць раманы, а да сям'і прыехала бабуля, якая была вялікай аматаркай радыё. Прыемнік цягам дня літаральна не выключаўся. Такім чынам, адбылося знаёмства Алена з музыкай, якой, як і ўсялякі падлетак, ён пачаў захапляцца. Калі яму споўнілася 17 гадоў, яго накіравалі вучыцца ў Англію. Асаблівымі поспехамі на навучальнай ніве малады мсье Сушон пахваліцца не мог, затое ўжо ў такім пяшчотным узросце пачаў прырабляць у бары. Варта улічыць, што калі Ален вучыўся, альбо рабіў выгляд, што тым займаецца, на дварэ быў пачатак шасцідзесятых. Самы што ні на есць час біт-буму, калі літаральна кожны другі маладзён браў у рукі гітару і пачынаў спяваць. Варта прыгадаць, што на радзіме Бітлз у адным Ліверпулі тым часам было больш за паўтысячы толькі больш-менш вядомых гуртоў. Вядома ж не адстаў ад эпохі і Ален, праўда да шасціструннай ен дакрануўся па вяртанні на радзіму. І там яго натхнялі мясцовыя легенды: Барбара, Жорж Брассанс і асабліва Жак Брэль.

Alain Souchon "Les barrieres"

Другую палову шасцідзесятых Ален Сушон правеў, спяваючы уласныя песні, дый англа-амерыканскія хіты, ў клубах і барах Левага Берагу, літаратурна-інтэллектуальнага кварталу Парыжу. Вядома ж, такімі выступленнямі шмат не заробіш, але трэба сказаць "дзякуй" жонцы Алена Франсуазе, якая яго не піліла за нястачу, а наадварот падтрымлівала ў творчых імкненнях. Сення, калі ўлічыць дасягненні Алена Сушона, можна сказаць, яе цярплівасць і вера ў мужа прынеслі даволі не малыя дывідэнты. Першы кантракт напаткаў спявака ў 1971 годзе, але сапраўдны поспех сустрэў Алена на конкурсе la Rose d'Or d'Antibes, дзе Сушон атрымаў прыз крытыкі і спецыяльную прэмію прэсы. У 1974 годзе адбылася гістарычная сустрэча...

Lauren Voulzy "Amelie colbert"

voulzy Але зараз варта, напэўна, звярнуцца да Ларана Вулзі. Ен малодшы за Алена Сушона на 4 гады. Нарадзіўся у Парыжу, праўда, бацькі яго паходзілі з Гвадэлупы. Музычны вірус таксама даволі рана напаткаў Ларана. У пэўнай ступені дзякуючы сяброўству з Крысціянам Вандэрам, будучым лідарам гурта Магма. Свой першы бэнд Ларан сабраў у 14-гадовым ўзросце і граў у ім на ўдарных. Вядомаж, пад час біт-буму будучы партнер Сушона фанацеў ад Бітлз і нават ездзіў у тыя ж 17 гадоў, што і Ален у Англію, праўда не за ведамі, а за дыскамі. У 1967 годзе Ларан атрымаў перамогу на мясцовым музычным конкурсе, але ў адрозненне ад Алена з запісамі яму не пашчасціла. Прыйшлося яшчэ не адзін год дасылаць свае дэманстрацыйныя касеты у розныя рэкард-кампаніі, пакуль яго не заўважыла RCA, але саракапяткі не прыносілі доўгачаканай удачы. Ізноў жа, усе працягвалася да 1974 года, калі адбылася гістарычная сустрэча і Ларан Вузлі пачаў працаваць разам з Аленам Сушонам.

Lauren Voulzy "Le pouvoirs des fleurs"

Вось такім чынам сустрэліся два чалавекі, якія б напэўна не маглі дасягнуць поспеху па-асобку. Ален Сушон быў выдатным артыстам, але майстэрства музычнай кампазіцыі яму бракавала, чаго нельга сказаць аб Ларане Вулзі. Першы ж іх альбом падпісаны Сушон-Вулзі прынес доўгачаканыя лаўры. Песні Le bidon і J'ai 10 ans сталі хітамі. Акрамя таго, напэўна Ларану не хапала паэтычнага таленту партнера. Захапіўшы плацдарм на вялікай сцэне для Cушона, дуэт вырашыў заняцца і кар'ерай Вулзі. Яго першы хіт з'явіўся у 1977 годзе. Rockcollection на вершы Сушона быў запісам настальгічным для прыхільнікаў залатых шасцідзесятых і выклікаў асацыяцыі з Біч-Бойз.

Alain Souchon "La vie ne vaut rien"

Памежжа дзесяцігоддзяў сябры сустрэлі у працы. Лоран Вузлі быў хворы не толькі на музыку, але і на перфекцыянізм. Сімпотым гэтай хваробы выяўляюцца ў бясконцым удасканальванні работы. Такшто пра Вулзі казалі: гэта самы доўгі спявак Францыі, ён выпускае па адной песні на год. Пакуль Ларан марудзіў за пультам, Ален пакрыху закінуў спевы і стаў кінаакцерам. У першыню ён з'явіўся ля камеры у стужцы Claud'а Berri "Je vous aime" побач з Катрын Дэнёв, Жэрарам Дэпардз'е і Сэржам Гінзбурам. Нягледзячы на такое суквецце зорак дэбют Сушона не прайшоў незаўважана. У 1981-ым годзе яго чакала работа з Івам Мантанам і Ізабэль Аджані ў фільме "Tout feu tout flamme" і, нарэшце, яшчэ праз два гады галоўная роля ў "L'Ete meurtrier"

Alain Souchon "Pardonne"

Цягам васьмідзесятых усе ішло як па рэйках. Сушон паспяваў здымацца ў кіно, а Ларан Вулзі працаваў на студыі, час ад часу складаючы музыку для свайго сябры, пры гэтым ніколі не забываючы атрымліваць ад яго вершы для ўласных альбомаў. Зразумела, што акрамя заганнай спадчыннасці, есць і добрая. Яе атрымалі сын Алена і Ларана, адпаведна П'ер і Жульен. Роўна як і іх бацькі яны працуюць разам. Гурт les Cherche Midi створаны імі і аўтарскі дуэт Сушон-Вулзі малодшыя таксама працуе даволі паспяхова. За іх плячыма адзін альбом, які пабачыў свет ў 1994 годзе. Але вернемся да нашых... Бацькоў. Гэтым годам Ален Сушон адзначыўся бэстам, яго кампаньон выпусціў кампіляцыю лепшых песень значна раней. Сёлета Ларан Вулзі запісаў новы альбом, першы сінгл з якога заняў даволі высокія пазіцыі ў хіт-парадах. Менавіта гэтую песню я прапаную вам пры канцы нашай сустрэчы.

Lauren Voulzy "Une Heroine"